1 ліпеня 2023 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Максіма Фёдаравіча Болбаса (1918–1997), доктара эканамічных навук, гісторыка, прафесара
Максім Фёдаравіч Болбас нарадзіўся 1 ліпеня 1918 г. у в. Слабодка Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1934–1941 г. настаўнічаў у школах Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці і Камчацкай вобласці.
У час Вялікай Айчыннай вайны Максім Болбас знаходзіўся ў Беларусі пад нямецка-фашысцкай акупацыяй, стаў на шлях барацьбы з фашызмам. Быў членам Брожскага падполля, затым – партызан атрада імя Кірава 37-й брыгады імя Пархоменкі ў Мінскай вобласці. Праявіў сябе смелым байцом. Удзельнічаў у 11 баях па разгрому варожых гарнізонаў, хадзіў на чыгунку падрываць рэйкі, падарваў 4 аўтамашыны з нямецкімі салдатамі. Быў двойчы паранены.
23 верасня 2023 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Сцяпанавіча Пойты (1948), доктара тэхнічных навук, прафесара, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2014)
Пётр Сцяпанавіч Пойта нарадзіўся 23 верасня 1948 г. у в. Харсы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (1972). Служыў у Савецкай арміі.
Працоўную біяграфію Пётр Пойта пачаў у 1974 г. на пасадзе асістэнта на кафедры аснаванняў, фундаментаў і інжынернай геалогіі Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Выкладчык кафедры геатэхнікі і транспартных камунікацый. У 1986–1988 гг. — загадчык кафедры асноў і фундаментаў. У 1988–2009 гг. — загадчык кафедры асноў, фундаментаў, інжынернай геалогіі і геадэзіі.
21 сакавіка 2022 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Пятра Паўлавіча Строкача (1937–2017), вучонага ў вобласці інжынернай экалогіі, прафесара
Пётр Паўлавіч Строкач нарадзіўся 21 сакавіка 1937 г. у в. Матыкалы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у рабочай сям’і. Дзяцінства прыпала на нямецка-фашысцкую акупацыю, пасляваеннае аднаўленне мірнага жыцця. У галодны пасляваенны час Пётр пайшоў у школу, вельмі хацеў вучыцца, меў выключную працавітасць. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Біялогія. Хімія» (1960).
5 ліпеня 2021 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Вараксіна (1901–1980), архітэктара, педагога, заслужанага будаўніка БССР
Уладзімір Мікалаевіч Вараксін нарадзіўся 5 ліпеня 1901 г. у г. Омску ў сям’і ваеннага інжынера. Пасля службы ў Чырвонай арміі скончыў Омскі мастацка-прамысловы тэхнікум (1927). У 1928–1932 гг. вучыўся ў Ленінградскай акадэміі мастацтваў, пасля яе рэарганізацыі яго пераводзяць у Ленінградскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва, які ён скончыў у 1934 г.
3 красавіка 2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Ігара Дзмітрыевіча Белагорцава (1911–1996), архітэктара, педагога
Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў нарадзіўся 3 красавіка 1911 г. у г. Барнауле ў сям’і тапографа і настаўніцы. У 1932 г. скончыў Сібірскі інстытут арганізацыі тэрыторыі ў г. Омску. Назначаны кіраўніком Цэнтральнага праектнага бюро Нарказема Якуцкай АССР у Якуцку, распрацаваў праекты гарадскіх пасёлкаў, вёсак, паркаў Якуцii (1932–1934), выкладаў у тэхнікуме.
26 снежня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Адамавіча Галаўко (1960), вучонага ў вобласці аўтаматыкі, упраўлення і інфарматыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара
Уладзімір Адамавіч Галаўко нарадзіўся 26 снежня 1960 г. у вёсцы Бярозавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў СШ № 7 г. Брэста (1978), Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана па спецыяльнасці «Аўтаматычныя інфармацыйныя прылады» (1984). Служыў у Савецкай арміі. У 1986 г. паступіў у аспірантуру Інстытута тэхнічнай кібернетыкі (ІТК) АН БССР.
21 верасня 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Анатоля Фёдаравіча Яцкевіча (1925–1993), філосафа, сацыёлага, прафесара
Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч нарадзіўся 21 верасня 1925 г. у вёсцы Вуглы Лагойскага раёна Мінскай вобласці. У 1940 г. паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, вярнуўся ў родную вёску, працаваў у сельскай гаспадарцы. Вёска была невялікая — 37 двароў (1941), акупанты знішчылі пабудовы, загубілі 5 жыхароў, 7 вывезлі ў Германію.
1 красавіка 2016 г. – 50 гадоў з часу адкрыцця Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, буйнога навукова-вучэбнага цэнтра Беларусі (1966)
Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (цяпер тэхнічны ўніверсітэт) заснаваны 1 красавіка 1966 года. Інстытут павінен быў рыхтаваць інжынераў гарадскога, прамыслова-грамадзянскага і сельскагаспадарчага будаўніцтва, інжынераў-тэхнолагаў, архітэктараў.